У выдавецтве «Беларусь» у серыі «Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара» выйшла кніга «Людзі – галоўны скарб зямлі беларускай» (складальнік А. І. Левіціна).

Выданне знаёміць чытачоў з беларусамі, якія шмат зрабілі для таго, каб імя нашай Бацькаўшчыны горда гучала ва ўсім свеце.

Сярод іх: славутыя асветнікі, якія заклалі трывалую базу для развіцця культуры, мастацтва і адукацыі на тэрыторыі нашай краіны; вучоныя, навуковыя здабыткі якіх сталі сусветнай спадчынай; мастакі, захапленне якіх сваім краем і яго людзьмі адлюстравана на іх карцінах; дзеячы тэатра і кіно, якія ў сваёй творчасці імкнуліся перадаць усю прыгажосць і моц тэтральнага мастацтва.

Асобныя раздзелы кнігі прысвечаны пісьменнікам і кампазітарам, творы якіх вядомы далёка за межамі нашай краіны, спартсменам, імёны якіх праславілі нашу Радзіму, касманаўтаў – выхадцаў з Беларусі.

Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў і будзе карыснай для самастойнага і сямейнага чытання, для падрыхтоўкі дамашніх заданняў, паведамленняў на розныя тэмы, на ўроках і на пазакласных занятках.

 

НІА