На нацыянальным адукацыйным партале дзейнічае рубрыка «Вучоныя – настаўнікам». На старонцы рубрыкі педагогі пазнаёмяцца з меркаваннямі вучоных па спрэчных ці складаных пытаннях, найбольш дыскусійных праблемах навукі. Акрамя гэтага, у раздзеле ўзнімаюцца пытанні, якія не атрымалі грунтоўнага аналізу на старонках вучэбных дапаможнікаў, але могуць быць цікавыя настаўнікам для разумення пэўных вынаходніцтваў. У артыкулах публікуюцца вынікі распрацовак беларускай навукі, выкарыстанне якіх у адукацыйным працэсе будзе садзейнічаць прывіццю ў вучняў цікавасці да вучэбных прадметаў.

На старонцы таксама плануецца адлюстроўваць навінкі навуковай літаратуры, выдадзенай у Рэспубліцы Беларусь.