Часопіс «Веснік адукацыі», заснавальнікам і выдаўцом якога з'яўляецца навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, удзячны сваім чытачам, якія застаюцца добрымі сябрамі нашага выдання!

Пачынаючы з 2003 года часопіс інфармуе педагагічную грамадскасць аб нарматыўным прававым, навуковым і метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу. У часопіса сфарміраваліся пэўная чытацкая аўдыторыя і аўтарскі калектыў, вызначыліся рубрыкі, зместавыя лініі. Часопіс «Веснік адукацыі» ўключаны ў пералік навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках, у Расійскі індэкс навуковага цытавання.

Але час не стаіць на месцы! Адпаведна яму змяняецца і часопіс. Асноўная яго накіраванасць – навукова-практычная і інфармацыйна-метадычная – застанецца, але будзе напаўняцца новымі па тэматыцы матэрыяламі.

У 2022 годзе мы плануем публікаваць матэрыялы аб новых школьных падручніках і іх аўтарах, аб інфармацыйнай бяспецы ў школе, фарміраванні функцыянальнай граматнасці вучняў (у тым ліку дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы), матэрыялы ў дапамогу кіраўнікам па грамадзянска-патрыятычным выхаванні і інш. З новага каляндарнага года ў часопісе з'явіцца рубрыка «Пытанне – адказ».

Для таго, каб «Веснік адукацыі» стаў трыбунай для прадстаўлення педагагічнага вопыту, скрыжавання думак, выказвання абгрунтаваных меркаванняў, карысных прапаноў і слушных парад, прэзентацыі навуковых дасягненняў, запрашаем да супрацоўніцтва навуковых работнікаў, педагогаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, спецыялістаў інстытутаў развіцця адукацыі, работнікаў органаў кіравання адукацыяй – усіх, хто зацікаўлены ў тым, каб змены ў адукацыі прынеслі станоўчыя вынікі.

Дзяліцеся сваім вопытам работы, задавайце пытанні, дасылайце распрацоўкі ўрокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў.

ТРЕБОВАНИЯ К ОФОРМЛЕНИЮ НАУЧНЫХ СТАТЕЙ, ПРЕДСТАВЛЕННЫХ К ПУБЛИКАЦИИ В ЖУРНАЛЕ «ВЕСНІК АДУКАЦЫІ»

Штомесячны навукова-практычны і інфармацыйна-метадычны часопіс «Веснік адукацыі»: